Гульня-вiктарына «Вандроýка па краiне Беларусь»
(для бацькоý i дзяцей старэйшай групы)
Праграмны змест: удакладняць веды дашкольнiкў аб раслiнным i жывёльным свеце сваёй краiны, выхоўваць пачуццё грамадскай адказнасцi, добрыя, мiласэрныя адносiны да прыроды роднага краю.
Матырыял: вырабы з прыроднага матэрыялу, iлюстрацыi з выявамi прыроды ў розную пару года, прадметы дэкаратыỷна-прыкладнога мастацтва.
Ход гульнi
Вядучы. Добры дзень, дарагiя дзецi i паважаныя бацькi. Паслухайце iадкажыце, што азначаюць словы: «У кожнага з нас ёсць тры матулi: першая - гэта мама, другая -Радзiма, трэццяя-прырода».(Адказы дзяцей). Чаму трэба берагчы i любiць кожную з «матуль»? Так, чалавек-частка прыроды. Кветкi , птушкi, звяры, дарослыя i дзецi- як добра, што мы жывём на адной планеце.
Сёння ý нас адбудзiцца цiкавая вандроýка па краiне - Беларусь. Мы тут нарадзiлiся , тут будзем вучыцца i працаваць, i ý вас ёсць магчымасць паказаць свае ýяýленнi аб навакольным свеце роднага краю, аб раслiнах, жыхарах лесу, iх ахове.
Вядучы. Прадстаýляю ýдзельнiкаỷ каманд: «Рамонак» «Васiлёк».
Дзецi расказваюць вершы пра Беларусь.
I Конкурс
Пытаннi камандзе «Рамонак»
1Дрэва – гэта раслiна, цi не?
2.Дзе растуць морква, цыбуля? (агарод)
3.Як называецца першая вясенняя кветка? (пралеска)
4.Якiя называюць вясновыя месяцы?
5.Як назваць адным словам рамонак, званочак, гваздзiку, васiлёк?
Пытаннi камандзе «Васiлёк»
1.Куст i трава – гэта раслiны, цi не?
2.Якiя дрэвы даюць садавiну?
3.Дзе растуць жыта, кукуруза, лён?
4.Якiя называюць восеньскiя месяцы?
5.Як называюць адным словам елку, бярозу, таполю, дуб?
Аб' яỷляюцца вынiкi першага конкурса.
II Конкурс «Знайдзi правiльны адказ (паказ здымка).
Пытаннi дзвюм камандам.
1.Якая кветка занесена ỷЧырвоную кнiгу?
а) сон – трава в) рамонак
б) васiлёк г) дзьмухавец
2.Якiя кветкi адлюстраваны на гербе Рэспублiкi Беларусь?
а) рамонак в) лён
б) васiлёк г) канюшiна
3.Якi звер беларускiх лясоỷ самы вялiкi?
а) мядзведзь в) зубр
б) лось г) кабан
4.Якую раслiну называюць нашым другiм хлебам?
а) морква в) бульба
б) агурок г) памiдор
5. На якой рацэ стаiць горад Быхаỷ?
а) Сож в) Свiслач
б) Дняпро г) Нёман
6. Якая птушка занесена ỷЧырвоную кнiгу?
а) варона в) чорны бусел
б) верабей г) белы бусел
III Конкурс
«Выстава дэкаратыỷна-прыкладнога мастацтва Беларусi» .
Вядучы прапануе расказаць пра прадметы дэкаратыỷна-прыкладнога мастацтва, якiя знаходзяцца на выставе.
IV Конкурс
«Конкурс капiтанаỷ»
Заданне: размаляваць сiлуэт сукенкi беларускiм арнаментам.
Праводзiцца гульня «Лапцi».
V Конкурс
«Перакладчыкi»
Заданне камандзе «Рамонак» (малюнкi) :
ложак, вавёрка, дыван, шкарпеткi , цукерка, ружа.
Заданне камандзе «Васiлёк( малюнкi) :
Талерка, вожык, сурветка, спаднiца, сунiца, дзмухавец.
(Каманды павiнны перакласцi словы на русскую мову.)
VI Конкурс
«Збяры кветачкi з частак»: Рамонакi Васiлёк.
Падводзяцца вынiкi .
VII Конкурс «Ты прыродзе, Яна – табе»
Адна каманда называе прыказку, або прымаўку, а другая павiнна яе растлумачыць.
Падводзяцца вынiкi .
Вядучы: Вось якiя ỷсе былi сёння малайцы, добра гулялi!
Раздаюцца ỷзнагароды.